19 красавiка 2024, Пятніца, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Касьянаў: Пуцін і без санкцый вёў Расею да краху

2

Санкцыі паскараюць эканамічны крах Расеі, які б адбыўся нават у выпадку адмовы Захаду ад уводу абмежавальных мер.

Пра гэта заявіў былы расейскі прэм'ер Міхаіл Касьянаў. З ягоных слоў, праблемы ў эканоміцы - вынік палітыкі Уладзіміра Пуціна, паведамляе ИноТВ са спасылкай на Fox News.

«Пакуль мэта яшчэ не дасягнутая, але санкцыі працуюць, - кажа Міхаіл Касьянаў. - Яны робяць сваю справу. Яны паскараюць эканамічны крах, які здарыўся б у кожным выпадку, калі б нават санкцый наогул не было. Гэта ўсяго толькі вынік пуцінскай палітыкі».

Ён спасылаецца на тое, што - і пра гэта казалі многія незалежныя эканамічныя аналітыкі - Расея не праводзіла структурных рэформаў, калі эканоміка была ў добрым стане. Яна не кавала жалеза, пакуль было горача. І з гэтай нагоды гучала крытыка.

Акрамя таго, Standard & Poor's падкрэсліла той факт, што іх турбуюць не столькі санкцыі і пераход Расеі ў шэраг ізгояў, колькі здольнасць Цэнтрабанка справіцца з усім тым, што адбываецца прама цяпер.

Расейскі ўрад абвясціў аб антыкрызісным плане памерам 35 мільярдаў даляраў, мэта якога - утрымаць банкі і шэраг іншых структур на плыву. Цяпер на здольнасці Расеі атрымаць доступ да фінансавання сур'ёзна адбіліся санкцыі ЗША і Еўропы, якія ўдарылі па Расеі праз яе дзеянні ва Украіне, дзе баі паміж украінскімі вайскоўцамі і баевікамі, якія падтрымоўваюцца Расеяй, за апошнія тыдні сур'ёзна ўзмацніліся.

Расея перажывае двайны ўдар ад кошту нафты - галоўнай апоры яе эканомікі, якая за апошнія 6 месяцаў абрынулася на 57%, а таксама ад рубля, які ў мінулым годзе патаннеў амаль на 50%. Крытыкі ўрада заяўляюць, што, нягледзячы на ваяўнічыя паводзіны Масквы ў сувязі з санкцыямі, яна нясе вялікія страты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках