19 красавiка 2024, Пятніца, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інспекцыя адшуквае рыбака, які злавіў сома вагой 31 кг

24
Інспекцыя адшуквае рыбака, які злавіў сома вагой 31 кг

У Івацэвіцкім раёне ў рацэ Шчара каля вёскі Даманава мясцовы жыхар 25 студзеня вылавіў сома, даўжыня якога - 180 см, а вага - 31 кг.

Рыбак выцягнуў сома на спінінг. Нялёгкая барацьба паміж ім і сомам доўжылася амаль паўгадзіны. Аднак рыбацкае шчасце выявілася непрыемнасцю, піша «Советская Белоруссия».

Адзін з мясцовых сайтаў размясціў нататку аб вязучым рыбаку. Тэкст прачыталі супрацоўнікі Берасцейскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Намеснік начальніка Берасцейскай абласной інспекцыі аховы расліннага і жывёльнага свету Сяргей Штык пацвердзіў, што бачыў фота.

- Мы ўжо шукаем гэтага рыбака. Тыя, хто вывучаў новыя правілы вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, якія дзейнічаюць з 26 чэрвеня 2014 года, ведаюць, што забарона на лоўлю сома звычайнага цяпер распаўсюджваецца і на зімовы перыяд, калі сом залягае ў зімавальных ямах, упадае ў здранцвенне і можа быць лёгкай здабычай. Гэтая мера распачатая, каб не дапускаць вылаву сома браканьерамі. Такім чынам, лоўля сома забароненая двойчы ў год і дыферэнцыраваная па рэгіёнах: у большасці рэгіёнаў Беларусі лавіць сома нельга з 31 траўня да 1 ліпеня і з 1 лістапада па 31 сакавіка, у Берасцейскай і Гомельскай абласцях лоўля сома забароненая з 19 траўня да 20 чэрвеня і з 1 лістапада да 31 сакавіка. Выпадкова злоўлены сом павінен быць адпушчаны ў жывым выглядзе.

За незаконна здабытага сома ў перыяд забароны суд можа вынесці суровае для гаманца пакаранне: штраф ад 3,6 мільёна да 9 мільёнаў рублёў. Яшчэ прыйдзецца кампенсаваць шкоду прыродзе, а гэта 12 базавых велічынь за адну незаконна здабытую галаву рыбы незалежна ад вагі, то бок 2.160.000 рублёў.

Нагадаем, раней беларускі правадыр распавёў, што на рацэ Прыпяць яму ўдалося вылавіць трох самоў.

«Я асабіста сома на 57 кг выцягнуў. 57, 24 і 7 кг - трох самоў злавіў», - адзначыў Лукашэнка.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках