26 красавiка 2024, Пятніца, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Scorpions адсвяткуе 50-годдзе канцэртам у Менску

7
Scorpions адсвяткуе 50-годдзе канцэртам у Менску

Часткай святкавання паўвекавога юбілею легендарнага гурту Scorpions стане канцэрт у Менску 10 ліпеня.

Пра гэта БелТА паведамілі арганізатары выступу, які адбудзецца ў "Менск-Арэне".

Сёння прыхільнікі музыкаў радуюцца, бо гурт наважыў адсвяткаваць такую грандыёзную дату сваёй гісторыі адмысловым чынам. Музыкі паабяцалі запісаць новы альбом, адправіцца ў тур і стварыць дакументальны фільм "Forever and day". Трэйлер да гэтага фільма ўжо апублікаваны.

Фільм раскажа пра апошнія гады гурту. Камера крочыла за гуртам паўсюль: у Берліне, Мюнхене, Парыжы, Бангкоку, Лос-Анджэлесе і Маскве. У выніку рэжысёр Каця фон Гарніер сабрала гадзіны відэаматэрыялу, які ўключае нават кадры з 70-х, размовы аб фанатах, грошах, поспехах і няўдачах. На думку музыкаў, "фільм адлюстроўвае не толькі гламур і рок-н-рол жывых канцэртаў, але і прыўздымае заслону над цёмным бокам свету музычнай індустрыі - няўпэўненасцю ў сабе і ўнутрыасобасных канфліктах".

Адны з самых паспяховых нямецкіх рокераў Scorpions за 50-гадовую гісторыю свайго існавання прадалі больш за 100 мільёнаў альбомаў і выканалі тысячы канцэртаў. У 2012 годзе гурт планаваў скончыць сваё існаванне, аднак усё склалася зусім па-іншаму. У трохгадовым развітальным туры, які складаўся з 200 канцэртаў, музыкі не ўяўлялі, як хутка ён падыдзе да канца. На канцэрты прыходзілі тысячы фанатаў, сярод якіх было шмат маладзёнаў. Выступы перад слухачамі трох пакаленняў вельмі матывавалі і натхнілі музыкаў.

Scorpions быў утвораны ў 1965 годзе гітарыстам Рудольфам Шэнкерам. Сярод найбольш вядомых кампазіцый Scorpions можна назваць Rock You Like A Hurricane, Big City Nights, балады Still Loving You і Wind of Change, прысвечаныя новым павевам у сусветнай палітыцы, галоснасці і перабудове.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках