25 красавiка 2024, Чацвер, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У КНДР рыхтуюцца правесці новыя ядравыя выпрабаванні

2
У КНДР рыхтуюцца правесці новыя ядравыя выпрабаванні

Экспэрты ўніверсітэта Джонса Хопкінса (ЗША) мяркуюць, што Паўночная Карэя амаль гатовая перазапусціць ядравы рэактар у Ёнбене.

Такі вывад быў зроблены пасля аналізу апошніх здымкаў са спадарожнікаў, паведамляе "Росбалт".

"Атрыманыя выявы сведчаць аб аднаўленні актыўнасці, якая прадугледжвае раннія стадыі спробы перазапусціць рэактар", - адзначаюць аналітыкі.

Да прыкметаў магчымага перазапуску рэактара яны аднеслі пар з клапана залішняга ціску, і адталую ваду, што цякла з машыннай залы.

Папярэднія выпрабаванні ядравых зарадаў КНДР правяла ў 2006, 2009 і 2013 гадах. Ядравы аб'ект у Ёнбене, на якім усталяваны рэактар магутнасцю 5 мегават, быў спынены ў кастрычніку 2007 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках