19 красавiка 2024, Пятніца, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пранкер Ваван: Ён да гэтага часу засмучаны, што я з яго пажартаваў

16
Пранкер Ваван: Ён да гэтага часу засмучаны, што я з яго пажартаваў

Лукашэнка не прызнаўся, што паўгода таму яго «развёў» пранкер з Расеі.

Нягледзячы на тое, што запіс размовы з Лукашэнкам пранкера Вавана, які назваўся сынам беглага былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, ужо даўно быў апублікаваны ў інтэрнэце і паспеў стаць унікальным у сваім родзе прэцэдэнтам, на сённяшняй прэс-канферэнцыі Лукашэнка заявіў, што яго ніхто не разыгрываў.

«Мяне ніхто не разыгрываў. Гэта нібыта я размаўляў з Ваванам? З прэзідэнтам нейкага Вавана, хай нават нібыта сына Януковіча, ніколі ніхто не злучыць, пакуль не будзе высветлена, хто тэлефануе, з якім пытаннем. Гэта прапрацоўваецца да таго як. Асабліва калі тэлефануюць з-за межаў нашай краіны», - сказаў ён у адказ на пытанне карэспандэнта «Russia Today».

Журналіст charter97.org адразу звязаўся з пранкерам Ваванам. Пранкер быў вельмі здзіўлены, што яго розыгрыш так «запаў у душу» аўдыторыі і пасмяяўся над рэакцыяй Лукашэнкі.

«Ды ўсе ж ведаюць, што гэта праўда. Гэта чулі і ў Беларусі, і ў Расеі, і ва Украіне. Тым больш, цікавай была сама гісторыя, як запіс патрапіў у сетку: яе ж не я выклаў, а ўкраінскія спецслужбы, якія, атрымліваецца, праслухоўвалі Лукашэнку. І выдалі гэтую інфармацыю за чыстую манету, як быццам гэта была сапраўдная размова Лукашэнкі і сына Януковіча. І літаральна праз пару гадзін ўжо была інфармацыя, што гэта ніякі не сын, а пранкер.

Дарэчы, вы ж памятаеце, што некалькі месяцаў таму ён даў распараджэнне сваёй службе аховы забяспечыць канфедэнцыяльнасць сувязі, каб яго размовы не праслухоўваліся, бо менавіта такім чынам размова і «выцекла» ў інтэрнэт.

А наогул, гэта ўсё вельмі пацешна. Я не чакаў, што гэтае пытанне яму наогул зададуць і не думаў, што мой розыгрыш так запомніцца. На самай справе, мог бы, вядома, і прызнаць, што быў званок, але што зрабіць. Мабыць, ён да гэтага часу трохі засмучаны».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках