25 красавiка 2024, Чацвер, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей: Скасаванне візавага рэжыму не прыцягне ў Беларусь патокі турыстаў

19
Макей: Скасаванне візавага рэжыму не прыцягне ў Беларусь патокі турыстаў

Для таго, каб у Беларусь сталі больш актыўна прыязджаць замежнікі, "трэба яшчэ распачаць шэраг іншых мер".

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей назваў абсалютна памылковым меркаванне, што пры скасаванні візавага рэжыму ў Беларусь накіруюцца патокі замежных наведвальнікаў і гэта дазволіць прыцягнуць у краіну дадатковыя валютныя сродкі. Пра гэта міністр заявіў 29 студзеня ў Менску падчас прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі.

Для таго, каб у Беларусь сталі больш актыўна прыязджаць замежнікі "трэба яшчэ распачаць шэраг іншых мер, як бы зацікавіць, навошта сюды прыязджаць", адзначыў кіраўнік замежнапалітычнага ведамства рэспублікі. "Палягчэнне візавага рэжыму з'яўляецца важным пытаннем, але не самым вызначальным", - сказаў ён.

Пры гэтым працэс атрымання беларускай візы, са слоў Макея, не ўяўляе для замежных грамадзян абсалютна ніякай складанасці, асабліва ў параўнанні з працэдурай атрымання Шэнгенскай візы, піша БелаПАН.

"Існуе шэраг пагадненняў аб бязвізавых уездах па агульнаграмадзянскіх пашпартах з 17 дзяржавамі свету, яшчэ з 42 дзяржавамі ёсць пагадненні аб бязвізавых уездах па дыпламатычных і службовых пашпартах. Гэты працэс таксама пастаянны. Мы цяпер вядзем перамовы з некалькімі дзяржавамі ў аблягчэнні візавага рэжыму для грамадзян нашых краін", - паведаміў кіраўнік МЗС. Ён дадаў, што ў мінулым годзе беларускі бок прыняў шэраг пастаноў у аблягчэнні ўезду замежных грамадзян, якія жадаюць навучацца або весці бізнэс у Беларусі.

Са слоў кіраўніка МЗС, Беларусь не з'яўляецца ідэальнай краінай у пытанні візавага рэгулявання, і, магчыма, "прасцей было б цалкам скасаваць візы". "Але трэба глядзець і з пункту гледжання бяспекі, эканамічнага, сацыяльнага і вайсковага чынніка. Вы бачыце, што адбываецца ў іншых краінах, і мы павінны глядзець на тое, хто да нас будзе прыязджаць, мы не павінны адчыняць дзверы насцеж", - падсумаваў Макей.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках