20 красавiка 2024, Субота, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Нямеччыны: Наступ баевікоў у Данбасе пацягне ўзмацненне жорсткасці санкцый

3
МЗС Нямеччыны: Наступ баевікоў у Данбасе пацягне ўзмацненне жорсткасці санкцый

Еўразвяз будзе вымушаны зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць Расеі, калі баевікі пяройдуць у наступ.

Пра гэта заявіў журналістам міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер, які прыбыў у Брусель на сустрэчу кіраўнікоў МЗС ЕЗ.

"Калі якасць канфлікту зменіцца, калі заяўлены сепаратыстамі наступ не толькі будзе анансаваны, але калі гэты наступ у кірунку Марыўпаля і іншых рэгіёнаў будзе ўчынены, трэба будзе рэагаваць выразна і жорстка", - сказаў ён.

Паводле ягоны слоў, Масква павінная выканаць шэраг умоў, каб пазбегнуць новых санкцый, паведамляе РІА "Новости".

"Немагчыма зараз зрабіць прагноз аб заканчэнні нашых перамоў, дзе мы будзем напрыканцы. Але ясна, што па-першае, мы не дазволім забыцця Менска, Менск павінны заставацца базісам для ўрэгулявання і, спадзяюся, для дээскалацыі канфлікту. Па-другое, тое, пра што мы дамовіліся ў мінулую сераду ў Берліне, аб прызнанні дэмаркацыйнай лініі, аб адвядзенні цяжкай тэхнікі адтуль, гэта павінна заставацца ў сіле ", - заявіў Штайнмаер.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках