19 красавiка 2024, Пятніца, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў: Супраць украінскіх вайскоўцаў ужываюць «Смерч», «Тарнада» і «Бураціна»

18
Турчынаў: Супраць украінскіх вайскоўцаў ужываюць «Смерч», «Тарнада» і «Бураціна»

На ўсходзе Украіны супраць украінскіх вайскоўцаў прымяняюцца магутныя сучасныя сістэмы залпавага агню.

Пра гэта заявіў сакратар РНБА Украіны Аляксандр Турчынаў у эфіры «5 канала», паведамляе УНИАН.

«Расея выкарыстоўвае супраць нас сучасныя сродкі вядзення агню, у прыватнасці, сістэмы залпавага агню, уключаючы і найбольш магутныя. Гэта не толькі сістэмы «Град», гэта «Ураган», гэта і больш магутны «Смерч», «Тарнада», таксама такія «варварскія» сістэмы агню, як «Бураціна», - паведаміў ён.

Зрэшты, са слоў Турчынава, украінскія вайскоўцы маюць сёння дастаткова адпрацаваныя тэхналогіі процідзеяння гэтаму ўзбраенню. «Як толькі пачынаецца абстрэл, адразу наносіцца паражэнне па тых батарэях, якія наносяць агонь. Для гэтага ў нас ёсць сучасныя тэхналогіі і тэхніка», - сказаў Турчынаў.

Фота: AFP

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках