25 красавiка 2024, Чацвер, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бел-чырвона-белы сцяг на перадавой пад Данецкам (Відэа)

30

Беларускія байцы змагаюцца з тэрарыстамі ў Данбасе пад бел-чырвона-белымі сцягамі.

Украінскі тэлеканал «1+1» прадэманстраваў запіс з тэрыторыі, прылеглай да Данецкага аэрапорту, дзе баі з узброенымі тэрарыстамі працягваюцца не толькі пад украінскім, але і пад беларускім сцягам.

Як паведамляе тэлеканал, у Пясках і на тэрыторыі Данецкага аэрапорта засталіся байцы «Правага сектара». Добраахвотнікі трымаюць абарону пад шалёнымі абстрэламі ворага, гаворыцца ў сюжэце. У пасёлку Пяскі, што пад Данецкам, фактычна не засталося ні мірных жыхароў, ні ацалелых дамоў.

«Наша артылерыя, наколькі мы можам судзіць, не ў стане здушыць праціўніка, - пракаментаваў камандзір роты дабравольніцкага ўкраінскага корпуса «Правага сектара». - Абарону таго, што засталося ад пасёлка, забяспечваюць добраахвотнікі «Правага сектара».

Байцы скардзяцца на недахоп зброі.

У сюжэце відаць, што на пазіцыях украінскіх байцоў пад кулямі лунае бел-чырвона-белы сцяг. Хто яго прынёс, не паведамляецца, паведамляе «Радыё Свабода».

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках