25 красавiка 2024, Чацвер, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кучма едзе на перамовы ў Менск 31 студзеня

12
Кучма едзе на перамовы ў Менск 31 студзеня

Чарговы раўнд перамоваў трохбаковай кантактнай групы ў Менску ва ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе адбудзецца заўтра, 31 студзеня.

Пра гэта заявіў былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, пішуць «Украінскія навіны».

«Прадугледжваецца заўтра наша паездка. Пакуль што збіраемся раніцай паехаць», - сказаў Кучма, які з'яўляецца прадстаўніком Украіны на гэтых перамовах.

Са слоў другога прэзідэнта Украіны, цяпер праводзяцца кансультацыі што да пазіцый усіх бакоў. Кучма падкрэсліў, што ні ў якім выпадку ўкраінскі бок не будзе адыходзіць ад дамоўленасцей, дасягнутых у Беларусі ў верасні 2014 года.

«Галоўная задача - што трэба зрабіць для выканання таго пратаколу. Нейкія ўдакладненні могуць быць, але прынцыповая пазіцыя наша такая», - падкрэсліў ён.

Кучма адзначыў, што прыярытэтнымі задачамі на гэты момант застаюцца: спыненне агню, адвод узбраення на раней пазначаныя пазіцыі, а таксама развязанне сацыяльных праблем. Ён спадзяецца, што падчас перамоваў удасца дасягнуць прагрэсу.

Нагадаем, учора прэс-сакратар беларускага МЗС Дзмітрый Мірончык заявіў, што паседжанне трохбаковай кантактнай групы (Украіна - Расея - АБСЕ) пройдзе ў Менску 30 студзеня. Туды прыбылі прадстаўнікі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік Дзяніс Пушылін і Уладзіслаў Дэйнэга, аднак сёння стала вядома, што яны пакінулі Менск.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках