23 красавiка 2024, aўторак, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарговы тэракт у Данецку: загінулі сем чалавек

7
Чарговы тэракт у Данецку: загінулі сем чалавек

Пад абстрэл патрапілі мірныя жыхары, якія прыйшлі атрымліваць гуманітарную дапамогу.

Сем чалавек загінулі ў выніку тэракту ў Данецку. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы СНБА.

«Сёння ў Данецку баевікі ўчынілі чарговы цынічны тэрарыстычны акт супраць мірнага насельніцтва, у выніку якога ёсць пацярпелыя. Пад абстрэл тэрарыстаў патрапілі мірныя жыхары, якія прыйшлі атрымліваць гуманітарную дапамогу. На гэты момант вядома пра 7 загінулых, ёсць параненыя. У цяперашні час інфармацыя аб колькасці ахвяр тэракту ўдакладняецца», - сказана ў паведамленні.

«Такім чынам прадстаўнікі тэрарыстычных груповак спрабуюць сарваць мірныя перамовы, якія запланаваныя ў фармаце трохбаковай кантактнай групы», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках