20 красавiка 2024, Субота, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Украіны вышлюць двух прапагандыстаў LifeNews

3
З Украіны вышлюць двух прапагандыстаў LifeNews

Супрацоўнікаў расейскага тэлеканала LifeNews абвінавачваюць у дзейнасці, якая чыніць шкоду нацыянальным інтарэсам Украіны і не звязаная з журналістыкай.

Пра гэта ў пятніцу паведаміў дарадца кіраўніка Службы бяспекі Украіны Маркіян Лубкіўскі, піша "Інтэрфакс-Украіна".

"Я пацвярджаю, што СБУ затрымала ў Кіеве двух журналістаў LifeNews. Ім скасаваны дазвол на бытаванне ва Украіне і бліжэйшым часам яны будуць высланыя з тэрыторыі Украіны з далейшай забаронай уязджаць у краіну цягам 3 гадоў", - распавёў ён.

Лубкіўскі падкрэсліў: "Мы расцэньваем іх дзейнасць як неспалучальную з журналісцкай і шкодную для нацыянальнай бяспекі і нацыянальных інтарэсаў Украіны".

Пры гэтым дарадца кіраўніка СБУ не ўдакладніў, пры якіх абставінах былі затрыманыя журналісты.

Раней кіраўніцтва LifeNews заявіла, што карэспандэнты тэлеканала затрыманыя Службай бяспекі Украіны ў Кіеве.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках