25 красавiка 2024, Чацвер, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці пройдзе пасяджэнне кантактнай групы ў Менску?

3
Ці пройдзе пасяджэнне кантактнай групы ў Менску?

Кіеў не задаволены прадстаўніцтвам «ДНР» і «ЛНР» на перамовах.

Трохбаковая кантактная група падрыхтавала новы дакумент датычны Украіны і спадзяецца падпісаць яго ў Менску 31 студзеня.

Пра гэта паведамілі БелТА ў АБСЕ.

Дакумент уключае канкрэтныя крокі, якія павінны забяспечыць рэалізацыю першачарговых крокаў, накіраваных на дээскалацыю канфлікту. У АБСЕ удакладнілі, што дакумент быў канчаткова падрыхтаваны яшчэ 29 студзеня.

У АБСЕ падкрэсліваюць, што трохбаковая кантактная група гатовая адправіцца ў Менск 31 студзеня, каб правесці новы раўнд кансультацый і ўхваліць дасягнутыя дамоўленасці з падпісантамі менскіх дакументаў ад 5 і 19 верасня. Маюцца на ўвазе дамоўленасці, накіраваныя на імплементацыю мірнага плана ўкраінскага прэзідэнта.

Акрамя таго, як растлумачылі ў АБСЕ, прадстаўнікі групы зыходзяць з разумення таго, што павінны быць дасягнутыя далейшыя практычныя вынікі. Гаворка ідзе аб заключэнні пагаднення аб неадкладным спыненні агню і адводзе цяжкага ўзбраення ад лініі судакранання, як і было агаворана ў Менскім мемарандуме ад 19 верасня. Таксама маецца на ўвазе магчымасць неабмежаваных паставак прадметаў першай неабходнасці і гуманітарнай дапамогі ў закранутыя канфліктам раёны Данецкай і Луганскай абласцей, роўна як і рэальны прагрэс у плане вызвалення палонных.

Тым не менш, напярэдадні, 30 студзеня, прадстаўнік тэрарыстаў «ДНР» Дзяніс Пушылін заявіў, што атрымаў інфармацыю з беларускага МЗС аб скасаванні чарговага раўнда перамоваў.

«МЗС Беларусі сёння пацвердзіў, што Кіеў не прыедзе, перамовы скасаваныя. Мы сёння пакідаем Менск», - сказаў Пушылін журналістам.

У той жа час, як паведамляе УНН, у МЗС Украіны настойваюць на прысутнасці «верхаводаў» самаабвешчаных «ЛНР» і «ДНР» у Менску.

Пра гэта паведаміў упаўнаважаны прэзідэнта ў правах дзіцяці Мікалай Кулеба.

«Менскія перамовы, якія павінны былі адбыцца ў сталіцы Беларусі, не адбудуцца праз няўзгодненых прадстаўнікоў «ДНР» і «ЛНР». Сустракацца дзеля размовы няма ніякага сэнсу, трэба сустракацца для таго, каб даць вынік: спыніць кровапраліцце, пачаць выконваць, нарэшце , менскія дамоўленасці», - сказаў Кулеба, адзначыўшы, што гэта можна зрабіць толькі ў тым выпадку, калі на перамовах будуць прысутнічаць прадстаўнікі бакоў, якія падпісалі менскія дамоўленасці: з украінскага боку Леанід Кучма, а з боку «ДНР» і «ЛНР» - «верхаводы» самаабвешчаных рэспублік Аляксандр Захарчанка і Ігар Платніцкі.

«Раніцай мы даведаліся, што ад «ДНР», «ЛНР» паляцелі зусім іншыя людзі - Пушылін і Дэйна. Ёсць ўзгоднены фармат - мы працягваем прытрымлівацца гэтага фармату», - адзначыў Кулеба.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках