Парламент Італіі абраў новага прэзідэнта
6- 31.01.2015, 16:02
- 6,079
Новым прэзідэнтам Італіі абраны 73-гадовы суддзя Канстытуцыйнага суда Сэрджыё Матарэла.
Ён стаў дванаццатым з ліку кіраўніком Італійскай рэспублікі. На 7-гадовы тэрмін яго абралі абедзве палаты італійскага парламента, піша BBC.
14 студзеня гэтага года ў адстаўку падаў папярэдні прэзідэнт Італіі Джорджа Напалітана.
Завяршэнне сваіх паўнамоцтваў Напалітана звязваў са сканчэннем паўгадавога старшынства Італіі ў Еўразвязе.