Skype запусціў сінхронны пераклад галасавых званкоў
1- 1.10.2015, 21:58
- 74,611
Паслуга будзе даступная для шасці моў: ангельскай, французская, нямецкая, італійская, кітайская ды гішпанская.
Skype запусціла сэрвіс Translator ("перакладчык"), які дазваляе ў рэальным часе перакладаць мову падчас гутаркі. Як паведамляе расейская служба BBC пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні кампаніі.
"У кампаніі даўно марылі зламаць моўны бар'ер паміж карыстальнікамі", - сцвярджаюць у Skype.
Skype Translator выкарыстоўвае тэхналогіі распазнання прамовы і аўтаматычнага перакладу. Акрамя таго, адметнай рысай з'яўляецца машыннае навучанне: гэта значыць чым больш чалавек будзе карыстацца сэрвісам, тым карэктней пераклад будзе працаваць. Таксама кампанія запускае аўтаматычны пераклад тэкставых паведамленняў - сэрвіс будзе падтрымліваць больш за 50 моў.
Новая функцыя з'явіцца найбліжэйшыя некалькі тыдняў на платформах Windows. Калі функцыя будзе даступная на іншых платформах, не паведамляецца.
Skype - сэрвіс абмену імгненнымі паведамленнямі і відэазванкамі. Правы на праграму належаць кампаніі Microsoft.