6 траўня 2024, панядзелак, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь прыйшоў холад: уначы да -7°С

1
У Беларусь прыйшоў холад: уначы да -7°С

Сёння варункі надвор'я будзе вызначаць вобласць падвышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе.

Як паведамілі ў Гідраметцэнтры рэспублікі, чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі ў паўночна-ўсходніх раёнах магчымы невялікі мокры снег. Вецер паўночны сярэдні. Уначы на большай частцы тэрыторыі замаразкі 0..-6°С, максімальная тэмпература паветра ўдзень +3..+8°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца, піша БелаПАН.

11 кастрычніка захаваецца ўплыў вобласці падвышанага атмасфернага ціску і халодных арктычных паветраных мас. Пераважна без ападкаў. Уначы на большай частцы тэрыторыі замаразкі 0..-5°С, месцамі на глебе і ў паветры да -7°С; максімальная тэмпература паветра ўдзень +3..+9°С.

12 кастрычнік надвор'е будзе фармаваць антыцыклон, цэнтр якога перамесціцца з поўдня Швэцыі на Латвію. Без ападкаў. Уначы на большай частцы тэрыторыі замаразкі 0..-5°С, месцамі на глебе і ў паветры да -7°С; максімальная тэмпература паветра ўдзень +5..+10°С.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках