Берасцейскіх настаўнікаў папярэдзілі аб наступствах фальсіфікацыі «выбараў»
11- 10.10.2015, 13:57
- 12,198
Транспарант са зваротам да настаўнікаў-фальсіфікатарам вывесілі ў Берасці.
Ён, як паведамляюць чытачы сайта charter97.org, з'явіўся на агароджы адной са школ, у якіх знаходзіцца выбарчая камісія.
«Фальсіфікацыя = хлусня = грэх», - напісана на плакаце.
Нагадаем, пераважна, менавіта з настаўнікаў складаюцца выбарчыя камісіі ў Беларусі, якія займаюцца фальсіфікацыямі «выбараў».