24 красавiка 2024, Серада, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Змененыя ўмовы атрымання віз для беларусаў з «картай паляка»

1
Змененыя ўмовы атрымання віз для беларусаў з «картай паляка»

Генеральнае консульства Польшчы ў Горадні змяніла ўмовы атрымання нацыянальных віз для асоб, якія маюць карту паляка.

Пачынаючы з кастрычніка 2015 узроставы бар'ер для падачы дакументаў на атрыманне візы без папярэдняй электроннай рэгістрацыі паніжаны з 55 да 50 гадоў. Штодня ад такіх асоб Генеральнае консульства будзе прымаць 50 візавых анкет, паведамляе «Радыё Рацыя».

На думку жыхароў Горадні, новаўвядзенні павінны паспрыяць паляпшэнню сітуацыі з атрыманнем нацыянальных віз, якая цяпер выглядае не найлепшым чынам:

- Калі зусім спрасціць рэгістрацыю, то консульства, мабыць, не справіцца з такім наплывам, бо ў памежжы кожны захоча мець візу.

- Цяпер, вядома, ёсць пэўны ажыятаж і пэўная складанасць у атрыманні гэтых віз, у сувязі з тым, што літаральна цягам дня разбіраюцца даты на атрыманне віз на ўвесь месяц наперад.

- Проста сядзіш і ўводзіш свае звесткі. Паспяваеш ці не. Спрабуеш адзін раз, другі. І ўсё.

У Беларусі Гарадзенская вобласць з'яўляецца рэгіёнам з найбольшай колькасцю людзей, якія атрымалі карту паляка. Ад моманту, калі Рэспубліка Польшча прыняла закон «Аб карце паляка», дакумент які сведчыць аб прыналежнасці да польскага народа, быў выдадзены больш чым 30 000 жыхароў памежнага рэгіёну.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках