26 красавiка 2024, Пятніца, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомельскім судзе 76-гадовая інвалідка-вазочніца абвясціла галадоўку

5
У Гомельскім судзе 76-гадовая інвалідка-вазочніца абвясціла галадоўку

У будынку Гомельскага абласнога суда 12 кастрычніка 76-гадовая жанчына, інвалідка-вазочніца Галіна Сяргеева, абвясціла галадоўку.

Яна адмаўляецца пакінуць залу судовага паседжання, дзе разглядалася грамадзянская справа з яе ўдзелам, паведамляе БелаПАН.

"Я патрабую, каб усё было законна, каб суд прыняў законную пастанову, патрабую правядзення праверкі работы суда, каб спыніць усе махінацыі і ўсё бязмежжа", - заявіла Сяргеева.

Шэсць гадоў яна судзіцца з-за падзелу зямельнага надзела. Гаворка ідзе пра 2,5 соткі зямлі. Са слоў пенсіянеркі, яна не можа спакойна карыстацца зямельным надзелам, бо ён дагэтуль не аформлены належным чынам праз прававыя канфлікты з суседкай.

"Мы шэсць гадоў ходзім па судах! Усе дакументы фальсіфікуюцца, усюды махінацыі - падрабляюцца подпісы, суд фальсіфікуе пратаколы пасяджэнняў, сёння ў судзе абласным мы падалі хадайніцтва, каб былі праведзеныя экспертызы - а суддзя адхіліла нашыя хадайніцтвы. Тут удзельнічаюць вялікія чыны! Я ў адчаі і не ведаю, як спыніць гэтае бязмежжа", - сказала Сяргеева.

Разам з жанчынай знаходзіцца яе сын Сяргей.

"Гэты канфлікт даўжынёй шэсць гадоў можа дайсці да забойства. Мы ўсяго толькі хочам, каб усё было паводле закону, у нашай справе маса парушэнняў. Мы хочам, каб у нашай справе разабраліся, каб звярнулі ўвагу ў Вярхоўным судзе, і прэзідэнт каб пачуў нас", - падкрэсліў сын пенсіянеркі.

12 кастрычніка ў судзе адбылося пасяджэнне паводле гэтай грамадзянскай справы. Суд вырак не вынес, абвешчаны перапынак. Пенсіянерка перакананая, што пастанова будзе не на яе карысць, таму пайшла на такі радыкальны крок.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках