Актывістаў паўдня трымалі ў пастарунку за надпіс «Жыве Беларусь!»
9- 12.10.2015, 21:01
- 42,761
У Жлобіне мясцовая міліцыя амаль паўдня трымала ў пастарунку двух маладых гараджан, якія мінулае ночы на Палявой вуліцы напісалі фарбай на асфальце «Жыве Беларусь!».
Аптымістычны лозунг яны паўтарылі з дзясятак разоў - на працягу чатырохсот метраў, перадае «Радыё Свабода».
Грамадскі актывіст Анатоль Папоў паведаміў, што пад вечар і Аляксандра, і Тараса - так завуць маладых хлопцаў - адпусцілі.
Супраць Аляксандра Е. складзены адміністрацыйны пратакол - яму пагражае штраф. Тарас пададзены ў гэтай гісторыі сведкам. Камунальнікі за гэты час паспелі закасаваць чорнай фарбай дарожнае графіці.