19 красавiка 2024, Пятніца, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фальсіфікацыю прыходу на ўчастку №24 у Салігорску абскарджваюць у пракуратуры

6
Фальсіфікацыю прыходу на ўчастку №24 у Салігорску абскарджваюць у пракуратуры

Незалежны назіральнік заяўляе аб завышэнні рэальнага прыходу выбаршчыкаў выбарчай камісіяй на 382 чалавекі.

Салігорскі незалежны назіральнік з выбарчага ўчастка №24 Віктар Малочка накіраваў у раённую пракуратуру скаргу з нагоды значнага разыходжання прыходу выбаршчыкаў у асноўны дзень галасавання паміж ягоным падлікам і афіцыйнымі звесткамі, паведамляе ПЦ "Вясна".

У сваёй заяве Малочка заяўляе аб завышэнні рэальнага прыходу выбаршчыкаў выбарчай камісіяй на 382 чалавекі. Да заявы незалежны назіральнік прыклаў свае "падлікі" выбаршчыкаў з раскладкай іх прыходу па гадзінах. Віктар Малочка адзначае, што праводзіў назіранне і падлік выбаршчыкаў увесь час, не адыходзячы з участку нават на абед. Назіральнік таксама звяртае ўвагу пракуратуры на адсутнасць адрозненняў паміж ягонымі лічбамі і лічбамі камісіі падчас датэрміновага галасавання, на якім ён таксама ўвесь час прысутнічаў.

Акрамя таго, Віктар Малочка просіць правесці праверку сапраўднасці дакументаў аб вылучэнні ў склад камісіі яе чальцоў. Ці сапраўды яны з'яўляюцца чальцамі тых партый і арганізацый, якія іх вылучалі. Такую праверку назіральнік просіць правесці з той прычыны, што ўсе сябры камісіі на ўчастку №24 былі прадстаўнікамі працоўнага калектыву першага рудніка ААТ "Беларуськалій", на якім дырэктарам з'яўляецца старшыня камісіі Аляксандр Гарбачоў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках