27 красавiка 2024, Субота, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фермер з ЗША атрымаў 12 тысяч даляраў за гарбуз

1
Фермер з ЗША атрымаў 12 тысяч даляраў за гарбуз

Конкурс на самы вялікі гарбуз праходзіць у ЗША кожны год.

Гарбуз вагой 893,1 кілаграма быў прызнаны самым цяжкім на штогадовым конкурсе ў ЗША. Пераможца - фермер з Арэгоны - атрымаў 12 тысяч даляраў, паведамляе BBC.

Удзельнікі конкурсу не змаглі пабіць рэкорд, устаноўлены швейцарцам падчас спаборніцтваў летась - яго гарбуз важыў больш за тысячу кілаграм.

Масіўныя гарбузы ўзважвалі на спецыяльных прамысловых вагах, здольных вытрымаць да пяці тон.

Спецыяльны прыз на конкурсе, які паводле традыцыі праходзіць перад Хэлоўін, прысуджалі таксама самаму прыгожаму гарбузу. Улічваліся колер, форма і памер гарбуза.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках