24 красавiка 2024, Серада, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэфат Чубараў: Ратуйце заходнюю цывілізацыю

2
Рэфат Чубараў: Ратуйце заходнюю цывілізацыю
Рэфат Чубараў
ФОТА: EPA

Старшыня Меджліса крымскататарскага народа, народны дэпутат Рэфат Чубараў заклікае Захад дапамагчы Украіне вярнуць Крым.

Пра гэта ён заявіў падчас выступу на канферэнцыі «Правы чалавека ва ўмовах вайсковага канфлікту і рэформаў у сектары юстыцыі», піша УНІАН.

«Мы маленькі народ, нас усяго 300 тысяч у Крыме, таму мы гаворым заходняму свету: дапамажыце Украіне вярнуць Крым, ратуйце не крымскіх татараў, не крымскую тэрыторыю, ратуйце заходнюю цывілізацыю», - сказаў Чубараў.

Ён таксама адзначыў, што крымскія татары зыходзяць з таго, што ў цяперашняй сітуацыі Украіна ў першую чаргу як дзяржава, якой належыць гэтая тэрыторыя, павінна зрабіць усё для таго, каб крымская тэма не толькі не сыходзіла з парадку дня, але і была самай галоўнай. Ён таксама падкрэсліў, што Меджліс крымскататарскага народа просіць крымскіх татараў заставацца ў Крыме.

«Мы сёння гаворым нашым людзям: заставайцеся ў Крыме, нягледзячы ні на што. Будуць забіваць, але заставайцеся ў Крыме. Гэта - наша зямля, мы вярталіся шмат гадоў і ведаем, што калі цяпер пакінем гэтую зямлю, мы больш не вернемся», - дадаў Чубараў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках