28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААН гатова павялічыць сваю прысутнасць ва Украіне

ААН гатова павялічыць сваю прысутнасць ва Украіне

Пан Гі Мун у чарговы раз запэўніў Украіну ў падтрымцы тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту.

Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін і генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун правялі сустрэчу, на якой абмеркавалі сітуацыю на ўсходзе Украіны, паведамляе прэс-служба МЗС.

У прыватнасці, паводле вынікаў сустрэчы стала вядома, што ААН гатова павялічыць колькасць сваіх прадстаўнікоў у краіне з мэтай развязання канфлікту на Данбасе, піша korrespondent.net.

«Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун запэўніў у поўнай падтрымцы тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны і выказаў гатоўнасць павялічыць прысутнасць Арганізацыі ў мэтах дээскалацыі і стабілізацыі сітуацыі на ўсходзе Украіны», - адзначаецца ў паведамленні.

У прэс-службе таксама дадалі, што Клімкін праінфармаваў генеральнага сакратара ААН аб ходзе перамоваў у «нармандскім фармаце», мірным працэсе ў Менску і падрыхтоўцы да правядзення мясцовых выбараў ва Украіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках