25 красавiка 2024, Чацвер, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Такога нахабнага цынізму ў дачыненні да народа я не ўзгадаю

2
Генадзь Фядыніч: Такога нахабнага цынізму ў дачыненні да народа я не ўзгадаю
Генадзь Фядыніч
ФОТА: GAZETABY.COM

Людзей даслоўна заганялі на «выбары», на некаторых участках галасы наогул не лічылі.

Пра гэта сайту praca-by.info заявіў старшыня прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч.

- Па-першае, трэба адзначыць, што гэтыя «выбары» мы, як дэмакратычная арганізацыя, не можам прызнаць дэмакратычнымі. На участках для галасавання працавала блізу 200 назіральнікаў ад прафсаюза РЭП, таму ў нас склалася поўная карціна таго, што адбывалася.

Такога нахабнага цынізму ў дачыненні да народа я не ўзгадаю. Людзей даслоўна заганялі на «выбары», на некаторых участках галасы наогул не лічылі. Выходзіць, дзейная ўлада баіцца палічыць, якую на самай справе падтрымку мае ў народзе.

На мой погляд, сітуацыя ў эканоміцы і на прадпрыемствах пасля выбараў пагоршыцца. Звярніце ўвагу: упершыню за многія гады з вуснаў Аляксандра Лукашэнкі не прагучала ніякіх абяцанняў у развіцці краіны, ён толькі адзначыў, што нягоды будзем пераадольваць сумесна. Атрымоўваецца, 20 гадоў сышло на тое, каб іх стварыць?

Ці ўзмоцніцца ціск на незалежныя прафзвязы? Я адкажу так: чым больш у незалежных прафзвязаў будзе людзей, тым складаней будзе на іх ціснуць. Самаарганізацыя - вось чаго агулам не стае беларускаму грамадству, і працаўнікам у прыватнасці, для абароны сваіх правоў і інтарэсаў. Трэба памятаць, што дэмакратыя сама па сабе не прыходзіць, ніхто зверху яе не дае, яна можа быць толькі заваяваннем народа, - заявіў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках