18 красавiка 2024, Чацвер, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсеній Яцэнюк: Катастрофа «Боінга» - спланаваная аперацыя расейскіх спецслужбаў

5
Арсеній Яцэнюк: Катастрофа «Боінга» - спланаваная аперацыя расейскіх спецслужбаў
Арсеній Яцэнюк
Фота: Anadolu Agency/Getty Images

Катастрофа «Боінга», збітага летам 2014 года ў небе над Данецкай вобласцю ракетай «Бук», была спланаванай аперацыяй і злачынствам расейскіх спецслужбаў.

Але следства ідзе і з дапамогай міжнародных груп следчых, вінаватыя ў злачынстве будуць знойдзеныя і панясуць пакаранне, сказаў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк падчас пасяджэння ўрада, піша УНІАН.

«Катастрофа рэйса МН-17 - гэта злачынства супраць чалавецтва. Мы чакаем тэхнічнай справаздачы. У мяне асабіста няма ніякіх сумненняў у тым, што гэта была спланаваная аперацыя расейскіх спецслужбаў для знішчэння цывільнага самалёта «малайзійскіх авіяліній». Нашы спецыялісты правялі дзясяткі расследаванняў, якія таксама будуць прадстаўлены, - сказаў Яцэнюк. - На нашую думку, гэта (абстрэл самалёта) рабілася выключна з тэрыторыі, падкантрольнай баевікам, і сумневаў няма ў тым, што п'яныя сепаратысты не ўмеюць кіраваць сістэмамі «Бук». Гэта значыць, што сістэмамі кіравалі толькі кваліфікаваныя расейскія вайскоўцы».

Яцэнюк падкрэсліў, што пасля тэхнічнай справаздачы следства прадоўжыцца. «Гэта следства павінна прыцягнуць да адказнасці тых, хто ўчыніў гэтае злачынства супраць чалавечнасці», - сказаў Яцэнюк.

Ён нагадаў, што Расея адмовілася ад ідэі стварэння Міжнароднага трыбунала ў рамках ААН і заблакавала пастанову Рады бяспекі ААН аб стварэнні такога трыбунала. «Але разам з нашымі заходнімі партнёрамі ў нас напрацавана некалькі прававых формаў як расследавання злачынства, так і прыцягнення вінаватых да адказнасці, вінаватых за забойства бязвінных людзей. Тыя, хто атрымліваў загады з Крамля, будуць прыцягнутыя да адказнасці, і міжнародныя следчыя групы праводзяць сваю працу», - сказаў Яцэнюк.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках