28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арышт Уладзіміра Беражкова падоўжаны на два месяцы

1
Арышт Уладзіміра Беражкова падоўжаны на два месяцы
Уладзімір Беражкоў
ФОТА: TUT.BY

13 кастрычніка скончыліся 2 месяцы з моманту затрымання генмэнэджара менскага «Дынама», падазраванага паводле артыкула 210 (частка 3) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Як паведаміў начальнік аддзела інфармацыі СК Беларусі Сяргей Кабаковіч, следства доўжыцца, мера стрымання пакінутая бяз зменаў. Паводле звестак «Прессбола», тэрмін знаходжання пад вартай Уладзіміру Беражкову падоўжаны на два месяцы.

Згодна з часткай 1 артыкула 190 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (тэрмін правядзення папярэдняга следства), «папярэдняе следства паводле крымінальных спраў павінна быць закончана не пазней чым у двухмесячны тэрмiн з дня распачынання крымінальнай справы і да перадачы справы пракурору для накіравання ў суд або да дня спынення справаводства паводле гэтай справе».

Варта заўважыць, што згодна з п.3 таго ж артыкулу 190 КПК, «тэрмін папярэдняга следства, устаноўлены часткай 1 гэтага артыкула, можа быць прадоўжаны пракурорамі раёна, горада або іх намеснікамі паводле крымінальных спраў, якія знаходзяцца ў справаводстве пракурора, да трох месяцаў. Пракурорамі вобласці, горада Менска і прыраўнянымі да іх пракурорамі або іх намеснікамі паводле крымінальных спраў, якія знаходзяцца ў справаводстве пракурора, тэрмін падаўжаецца да шасці месяцаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках