29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэсты ў Косаве: дэманстранты кідалі «кактэйлі Молатава» ў паліцыю

Паліцыя ўжыла супраць дэманстрантаў слёзацечны газ.

У сталіцы Косава Прышціне адбыліся сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй. Удзельнікі акцыі пратэсту супраць арышту апазіцыйнага парламентарыя кідалі ў паліцыянтаў камяні і бутэлькі з запальнай сумессю, перадае BBC.

Чалец косаўскага парламента Альбін Курці быў арыштаваны за тое, што на мінулым тыдні распыліў у зале пасяджэнняў галоўнага заканадаўчага органа краіны слёзацечны газ. Апазіцыйны дэпутат такім чынам пратэставаў супраць пагаднення косаўскага ўраду з Сербіяй.

Альбін Курці - заснавальнік партыі "Самавызначэнне", ён атрымаў вядомасць як арганізатар масавых студэнцкіх пратэстаў у 1990-х гадах.

Блізу 200 дэманстрантаў, якія выйшлі на вуліцы Прышціны, скандавалі імя Альбіна Курці, закідваючы паліцэйскіх камянямі і "кактэйлямі Молатава". Паліцыя ўжыла супраць дэманстрантаў слёзацечны газ. Прадстаўнік паліцыі паведаміў, што ў выніку беспарадкаў пацярпелі тры дэманстранты і некалькі паліцэйскіх.

Фота: Reuters

Выхадка Альбіна Курці ў парламенце была часткай пратэсту апазіцыйна настроеных дэпутатаў супраць пагаднення з Сербіяй. Гэта пагадненне, дасягнутае пры пасярэдніцтве ЕЗ, дае дадатковыя паўнамоцтвы раёнам Косава, у якіх пражываюць пераважна сербы.

У выніку беспарадкаў пацярпелі тры дэманстранты і некалькі паліцэйскіх.

Апазіцыя заяўляе, што гэта пагадненне будзе толькі спрыяць абвастрэнню супрацьстаяння паміж этнічнымі групамі і ўзмоцніць уплыў Сербіі ў Косаве.

Акрамя распылення газу, дэпутаты-апазіцыянеры свісцелі ў свісткі і кідалі яйкі ў прэзідыум падчас пасяджэння, каб сарваць парламенцкую сесію.

Этнічныя албанцы Косава аддзяліліся ад Сербіі пасля ўзброенага перавароту ў 1999 годзе і абвясцілі незалежнасць у 2008 годзе.

Бялград не прызнае незалежнасць Косава і па-ранейшаму ўважае гэтую адкалотую тэрыторыю за сваю паўднёвую правінцыю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках