28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская федэрацыя футбола заступілася за «Пагоню»

7
Беларуская федэрацыя футбола заступілася за «Пагоню»

Беларуская федэрацыя футбола выступіла з заявай праз затрыманне падчас матчу кваліфікацыі Еўра-2016 пяцёх заўзятараў.

«Цяпер мы спрабуем разабрацца ў сітуацыі, якая склалася. Нам абсалютна не зразумела, як сімволіка, не забароненая заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а таксама якая не ўваходзіць у забароненыя спісы ФІФА і УЕФА, можа служыць падставай для затрымання заўзятараў падчас матчу», - гаворыцца ў паведамленні, якое падае БелаПАН.

Раней паведамлялася аб тым, што фанаты былі затрыманыя за сімволіку з выявай герба «Пагоня», які ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках