20 красавiка 2024, Субота, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-прэм'ер Украіны: Ракета па «Боінгу» была запушчаная са Снежнага

2
Віцэ-прэм'ер Украіны: Ракета па «Боінгу» была запушчаная са Снежнага

Запуск ракеты па авіялайнеру быў зроблены з кантраляванага баевікамі населенага пункта.

Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі віцэ-прэм'ер-міністр Украіны Генадзь Зубко, прадстаўляючы справаздачу тэхнічнага расследавання катастрофы авіялайнера летам мінулага года. Як паведамляе карэспандэнт Лiга.net, ён прадэманстраваў ролік, на якім была змадэляваныя сітуацыя - як быў збіты авіялайнер.

«У роліку выразна паказана, з якога месца была выпушчаная ракета. І гэтая тэрыторыя з'яўляецца кантраляванай прарасейскімі баевікамі. Якая менавіта гэта была зброя, паводле тэхнічнай справаздачы, устаноўлена, што гэта была расейская ракета Бук-1. А таксама з гэтага роліка можна ўбачыць, што гэта быў спланаваны тэрарыстычны акт, які адбыўся на некантраляванай украінскай уладай тэрыторыі», - сказаў ён.

Са слоў Зубко, на роліку выразна відаць, што ракета была запушчаная з раёна горада Снежнае Данецкай вобласці. Яна рухалася па сустрэчнаму курсу ў адносінах да самалёта, і па траекторыі яе палёту было відавочна, што яна павінна ўразіць менавіта пілотаў самалёта для таго, каб зрабіць немагчымай нават аварыйную пасадку гэтага авіялайнера.

"З той інфармацыі, якая маецца ў нашым распараджэнні, з той траекторыі, з той катастрофы, якая адбылася, выразна відаць, дзе была запушчаная ракета, якая гэта зброя, як і ў якім месцы ўпаў самалёт. І самае галоўнае - усе траекторыі, усе кропкі, яны таксама былі паралельна адпрацаваныя нашай рабочай камісіяй і супалі са справаздачай, якая была падрыхтаваная нідэрландскай стараной", - сказаў ён.

Нагадаем, сёння ў Нідэрландах на авіябазе Хілз-Рыен апублікавалі вынікі тэхнічнага расследавання катастрофы рэйса МН17 малайзійскіх авіяліній ў небе над Данбасам у ліпені 2014 года.

Таксама нагадаем, 17 ліпеня 2014 года расейскія дыверсанты збілі пасажырскі самалёт Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines. На борце самалёта знаходзіліся 298 чалавек.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках