23 траўня 2024, Чацвер, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У кітайскім Цяньцзіні ізноў адбыўся выбух

У кітайскім Цяньцзіні ізноў адбыўся выбух
ФОТА: EPA

У кітайскім порце Цяньцзінь, дзе 12 жніўня з прычыны двух выбухаў загінулі 173 чалавекі, зноў выбухнуў склад.

Як паведамляе мясцовая паліцыя, выбух прагрымеў на складзе спіртазмяшчальных прадуктаў. У памяшканні плошчай 700 кв. м захоўвалася 3 тоны лёгкаўзгаральных рэчываў і тона воцатнай кіслаты, паведамляе расейская служба BBC.

За выбухам рушыў услед буйны пажар. Аб загінулых і пацярпелых паведамленняў няма.

У сярэдзіне жніўня ў Цяньцзіні таксама адбыліся два буйныя выбухі. Ударнай хваляй было выбітае шкло ў жылых дамах у радыусе 2 кіламетраў. Раненні атрымалі амаль 800 чалавек.

Як паведамілі ў Кітайскім сейсмалагічным цэнтры, магутнасць першага выбуху склала 3 т у трацілавым эквіваленце, а другога - 21 т.

Пасля выбуху былі арыштаваныя некалькі супрацоўнікаў кампаніі Ruihai International Logistics, на складзе якой ён адбыўся.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках