4 траўня 2024, Субота, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хілары Клінтан: беспалётная зона ў Сірыі прымусіць Пуціна да перамоваў

6
Хілары Клінтан: беспалётная зона ў Сірыі прымусіць Пуціна да перамоваў
Хілары Клінтан

Экс-дзяржсакратарка ЗША мяркуе, што Злучаныя штаты павінны даць зразумець Пуціну, што для Расеі недапушчальна ствараць хаос у Сірыі.

Беспалётная зона над Сірыяй можа стаць рычагом, які прымусіць прэзідэнта РФ вярнуцца да перамоваў. Пра гэта заявіла экс-дзяржсакратарка ЗША Хілары Клінтан на тэледэбатах з іншымі дэмакратамі, якія змагаюцца за вылучэнне сваёй кандыдатуры на прэзідэнцкіх выбарах, паведамляе BBC.

«Мне ўяўляецца важным, каб ЗША як мага больш ясна далі зразумець Пуціну, што гэта недапушчальна - калі ён ўмешваецца ў сітуацыю ў Сірыі і толькі павялічвае хаос, наносячы авіяўдары і тым дапамагаючы Асаду», - сказала Хілары Клінтан, калі гаворка зайшла аб расейскай вайсковай кампаніі у Сірыі. «Мы павінны выступаць з пазіцыі лідара - вось за што я выступаю», - дадала яна.

Яе галоўны апанент, сенатар ад штата Вермонт Берні Сандэрс падчас дыскусіі заўважыў, што прапанова Клінтан стварыць свабодную ад палётаў зону над Сірыяй можа прывесці да сур'ёзных праблем.

Клінтан, у сваю чаргу, сказала, што беспалётная зона можа стаць рычагом, які прымусіць Пуціна вярнуцца да перамоваў.

Нагадаем, раней амерыканскія СМІ паведамлялі, што вайсковае ўмяшанне Расеі ў Сірыі перашкодзіла планам кааліцыі на чале з ЗША стварыць беспалётную зону над краінай. Між іншым, некалькі тыдняў таму пасля некалькіх месяцаў дыпламатыі чыноўнікі былі блізкія да пагаднення аб увядзенні беспалётнай зоны над Сірыяй. Такі крок, са слоў вайскоўцаў і дыпламатычных крыніц, павінен быў перашкодзіць рэжыму Асада бамбіць цывільнае насельніцтва на поўначы і поўдні Сірыі. Пагадненне грунтавалася на прапановах Іарданіі і Турцыі, вылучаных раней сёлета. На думку дыпламатаў, менавіта такія планы і заахвоцілі Расею раптам умяшацца ў сітуацыю ў Сірыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках