4 траўня 2024, Субота, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Гарадзеншчыне ідзе ліквідацыя сельскіх школ

4
На Гарадзеншчыне ідзе ліквідацыя сельскіх школ

Істотнае памяншэнне сельскага насельніцтва з'яўляецца галоўнай прычынай ліквідацыі ўстаноў адукацыі на Гарадзеншчыне.

Штогод у рэгіёне больш за дзесяць сярэдніх і базавых школ, а таксама сельскіх дзіцячых садоў падлягаюць закрыццю або рэарганізацыі, паведамляе «Радыё Рацыя».

Як адзначае старшыня Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Краўцоў, праблема цесна звязаная з адмоўнай дэмаграфічнай сітуацыяй:

«Бывае, што настаўнікаў больш, чым вучняў. Гэта нерацыянальна ўтрымліваць такія школы. Мы купляем аўтобусы, каб падвозіць дзяцей, працуем з бацькамі. І такія школы, вядома, закрываем. Для нас, дарэчы, гэта цяпер галаўны боль, што далей рабіць з гэтымі школамі».

У Прынёманскім рэгіёне падлягае таксама аптымізацыі і скарачэнню сетка школ спецыяльнай адукацыі: прынамсі, цягам апошніх гадоў зачыніліся некалькі навучальных устаноў для дзяцей з парушэннямі зроку і слыху.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках