4 траўня 2024, Субота, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кітаі адкрыты самы доўгі ў свеце мост са шкла

2

Даўжыня шкляной канструкцыі складзе 430 метраў.

У кітайскай правінцыі Хунань пабудуюць самы доўгі ў свеце мост са шкла, піша Fox News. Адкрыццё запланаванае на студзень 2016 года.

Канструкцыя будзе пракладзеная на вышыні 300 метраў над каньёнам, яе даўжыня складзе 430 метраў. Збудаванне будзе выкананае са шкла таўшчынёй у пяць сантыметраў, у некаторых яго частках будуць зробленыя аглядныя пляцоўкі, піша korrespondent.net.

Канструктары запэўніваюць, што мост будзе абсалютна бяспечным для людзей - гэта паказалі шматлікія тэсты. Аднак максімальная колькасць турыстаў, якія змогуць адначасова знаходзіцца на платформе, будзе абмежаваная да 800 чалавек.

Са словаў архітэктараў, на стварэнне такога праекту іх натхніў фільм «Аватар».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках