3 траўня 2024, Пятніца, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз можа прапанаваць Турцыі бязвізавы рэжым

Еўразвяз можа прапанаваць Турцыі бязвізавы рэжым

Дэлегацыя еўракамісараў накіроўваецца ў Турцыю, каб лабіяваць праект пагаднення аб супольнай дзейнасці ў пытанні мігрантаў.

Як паведамляе BBC, прадстаўнікі ЕЗ спадзяюцца ўкласці такое пагадненне ўжо 15 кастрычніка, але пытанне было адкладзенае на тры дні ў сувязі з нацыянальнай жалобай у Турцыі пасля суботніх выбухаў у Анкары, цытуе выданне «Еўрапейская праўда».

Турцыя ўважаецца за месца знаходжання блізу двух мільёнаў мігрантаў, большасць з іх ратуюцца ад вайны ў суседняй Сірыі.

У абмен на павелічэнне супрацоўніцтва з ЕЗ, Турцыя можа атрымаць пэўныя льготы, прынамсі, абмяркоўваецца магчымасць увядзення бязвізавага рэжыму для турэцкіх грамадзян у краінах шэнгенскай зоны.

Але са словаў прэзідэнта Еўрапейскай Рады Дональда Туска, ільготы будуць надавацца толькі ў выпадку, калі дзеянні Турцыі сапраўды дапамогуць паменшыць рэкордны прыток мігрантаў. Туск занепакоены тым, што вясной 2016 ЕЗ чакае яшчэ вялікая хваля мігрантаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках