3 траўня 2024, Пятніца, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфляцыя ў Расеі паскорылася ўдвая

Інфляцыя ў Расеі паскорылася ўдвая

Спажывецкія кошты ў Расеі выраслі за перыяд з 6 да 12 кастрычніка на 0,2%.

Мінулы тыднёвы паказчык росту складаў 0,1%, вынікае з паведамлення Расстата, піша РБК.

Больш за ўсё за тыдзень выраслі кошты свежых агуркоў (5,5%) і памідораў (4,1%), а таксама яек (2,5%) і алею (1,1%).

За верасень спажывецкія кошты ў Расеі выраслі на 0,6%, што больш за жнівеньскія паказчыкі у паўтары разы. Інфляцыя з пачатку года складае 10,7%.

На мінулым тыдні паведамлялася, што гадовая дэвальвацыя рубля прывяла да таго, што эканоміць на ежы стала амаль палова расейцаў сярэдняга класа - такія высновы былі атрыманы ў даследаванні, праведзеным Sberbank CIB.

У верасні Мінфін агучыў прагнозы, паводле якіх інфляцыя за гэты год павінна скласці 12,2%. Установа чакае, што ў наступным годзе гэты паказчык знізіцца да ўзроўню 6-7%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках