19 траўня 2024, Нядзеля, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі зноў растуць складскія запасы

8
У Беларусі зноў растуць складскія запасы

Нягледзячы на падзенне тэмпаў прамысловай вытворчасці, у верасні складскія запасы ў Беларусі зноў выраслі.

На 1 кастрычніка 2015 года складскія запасы выраслі на 148 млрд рублёў з 33,756 трлн рублёў да 33,904 трлн, што складае 70,8% сярэднямесячнага аб'ёму прамысловай вытворчасці, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь.

У жніўні складскія запасы скараціліся на Br1,21 трлн, з пачатку года выраслі на 1,224 трлн рублёў.

Эфект ад дэвальвацыі нацыянальнай валюты, якая адбылася ў жніўні гэтага года, не спрацаваў, «разгрузкі» складоў не адбылося.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках