18 красавiка 2024, Чацвер, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэнюк: Расея не хоча выконваць менскія пагадненні і зацягвае час

1
Яцэнюк: Расея не хоча выконваць менскія пагадненні і зацягвае час
Арсеній Яцэнюк
Фота: Anadolu Agency/Getty Images

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк выказаў упэўненасць, што да сканчэння вайны з Расеяй пройдзе яшчэ шмат часу.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк у Чарнаўцах на сустрэчы са студэнтамі Чарнавіцкага нацыянальнага ўніверсітэта імя Юрыя Фядзьковіча, паведамляе ЛІГА.net.

"Незаконная анэксія Крыма, захоп Данецка і Луганску, менскі працэс - які пакуль працэс, а не вынік - не даюць вялікай упэўненасці ў тым, што заўтра ва Украіне наступіць мір і расейскія войскі адступяць. Мяркую, што Расея не жадае выконваць менскія пагадненні і робіць усё для таго, каб зацягнуць працэс. Асноўная мэта Расейскай Федэрацыі - гэта не Данецк і Луганск, а ўся Украіна і вяртанне Украіны ў сферу ўплыву Расеі. Гэтая мэта не змянілася", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Ён дадаў, што ніводная краіна ў Еўропе не мае столькі выклікаў, колькі мае Украіна, якая ваюе з Расеяй - ядзернай дзяржавай. "Украіна ваюе з Расейскай Федэрацыяй, якая з'яўляецца ядзернай дзяржавай. І, на жаль, да сканчэння гэтай вайны вельмі і вельмі далёка", - сказаў Яцэнюк.

Нагадаем, учора ў Парыжы скончылася чарговая сустрэча перамоўнай групы ў нармандскім фармаце. Тэмамі перамоваў сталі правядзенне мясцовых выбараў у кантраляваных баевікамі раёнах Данбаса, забеспячэнне доступу для міжнародных назіральнікаў, а таксама адвод узбраенняў ад лініі размежавання. Са словаў удзельніка перамоў - прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда, на сустрэчы была прынятая пастанова, што выбары на Данбасе павінны прайсці толькі паводле законаў Украіны. Пасля сканчэння перамоў прэзідэнт Пятро Парашэнка абвясціў аб пачатку адводу лёгкага ўзбраення на Данбасе з 3 кастрычніка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках