18 красавiка 2024, Чацвер, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Вялікабрытаніі: Пры наяўнасці рэформаў мы застанемся ў ЕЗ

2
МЗС Вялікабрытаніі: Пры наяўнасці рэформаў мы застанемся ў ЕЗ
Фота: ukrep.be

Вялікабрытанія пакіне Еўразвяз, калі Брусэль не прапануе план істотных рэформаў.

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Філіп Хаманд папярэдзіў, што ягоная краіна выйдзе з ЕЗ у тым выпадку, калі Брусэль не гарантуе Лондану правядзенне істотных рэформаў. Пра гэта ён заявіў 2 кастрычніка ў інтэрв'ю газэце Daily Telegraph, піша Deutsche Welle.

Паводле ягоных слоў, пакет рэформаў павінен быць "надзейным, істотным і незваротным". Калі брытанцам будзе прапанавана нешта меншае, то яны прагаласуюць за выхад з ЕЗ на рэферэндуме, які павінен прайсці да канца 2017 года.

Ён адзначыў, што Вялікабрытанія "выжыве" па-за Еўразвязам, хоць і атрымае ад выхаду эканамічныя страты. Хаманд таксама заявіў, што чакае актывізацыі перамоў з еўрапейскімі лідарамі найбліжэйшым часам. Паводле ягоных слоў, еўрапейскія партнёры павінны разумець, што Вялікабрытанія зусім не блефуе ў гэтым пытанні.

На пачатку верасня ніжэйшая палата парламента Вялікабрытаніі - Палата супольнасцяў - падтрымала план прэм'ер-міністра краіны Дэвіда Кэмэрана аб правядзенні да канца 2017 рэферэндуму аб далейшым сяброўстве краіны ў Еўразвязе. Кіраўнік урада неаднаразова зазначаў, што хацеў бы захаваць Вялікабрытанію ў ЕЗ. Пры гэтым ён дамагаецца перагляду ролі краіны ў еўрапейскай супольнасці.

Адным з асноўных патрабаванняў Кэмэрана з'яўляецца абмежаванне сацыяльных выплат мігрантам, які прыбылі у Еўропу. Акрамя таго, кіраўнік брытанскага ўрада выступае за ўмацаванне пазіцый краін-чальцоў ЕЗ, якія не ўваходзяць у еўразону.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках