29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Мэркель: Нямеччына не будзе мяняць канстытуцыю праз мігрантаў

3
Ангела Мэркель: Нямеччына не будзе мяняць канстытуцыю праз мігрантаў
ФОТА: GETTY IMAGES

Канцлерка ФРГ Ангела Мэркель паведаміла, што Бэрлін не мае намеру адмаўляцца ад гарантаванага асноўным законам права на атрыманне прытулку.

Упэўненасць у гэтым кіраўніца нямецкага ўрада выказала ў інтэрв'ю Deutschlandfunk, паведамляе Deutsche Welle.

Як патлумачыла кіраўніца нямецкага ўрада, у выпадку ўнясення падобных змен у канстытуцыю ў суіскальнікаў прытулку з'явіцца нагода паскардзіцца на парушэнне палажэнняў жэнеўскай Канвенцыі аб статусе бежанцаў, прынятай у ліпені 1951 года, што вызначае агульныя падставы, на якіх гэты статус даецца.

Заявы Ангелы Мэркель ідуць насуперак з пазіцыяй, занятай шэрагам уплывовых нямецкіх палітыкаў. Прынамсі, міністр фінансаў Баварыі Маркус Зёдэр заклікаў абмежаваць прыток мігрантаў у Нямеччыну і ў гэтай сувязі паставіў пад пытанне замацаванае ў Асноўным законе ФРГ права на атрыманне прытулку.

Канцлерка ФРГ, у сваю чаргу, адзначыла, што трэба настройвацца на пошукі доўгатэрміновага развязання праблемы. У ліку магчымых крокаў на гэтым шляху Мэркель назвала паскарэнне працэсу разгляду заяў на атрыманне прытулку і паляпшэнне аховы знешніх межаў Еўразвяза.

Таксама варта дамагацца справядлівага размеркавання міграцыйнай нагрузкі паміж усімі краінамі ЕЗ, перакананая кіраўніца урада ФРГ. Пры гэтым Мэркель падкрэсліла, што калі б яна зноў была пастаўленая перад неабходнасцю выбару, то прыняла б аналагічную пастанову аб свабодным доступе мігрантаў у краіну.

Дыскусія аб іміграцыйнай палітыцы Нямеччыны разгарнулася на фоне масавага наплыву бежанцаў у ФРГ. Як адзначыў нямецкі міністр замежных спраў Франк-Вальтэр Штайнмаер, з пачатку года краіна прыняла ўжо парадку 600 тысяч мігрантаў. Паводле ягоных слоў, штодня ў Нямеччыну прыбываюць да 10 тысяч просьбітаў прытулку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках