19 красавiка 2024, Пятніца, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогеры апублікавалі довады ўдараў авіяцыі РФ у Сірыі

3
Блогеры апублікавалі довады ўдараў авіяцыі РФ у Сірыі

Блогеры апублікавалі довады ўдараў авіяцыі РФ па жылых кварталах у Сірыі.

Расейскія блогеры, якія шукаюць у інтэрнэце довады расейскай вайсковай прысутнасці на Украіне і ў Сірыі, апублікавалі довады ўдараў расейскай авіяцыі некіравальнымі бомбамі па жылых кварталах горада Тэль-Бісаў (Талбіса) - паўночнага прадмесця Хомса, кантраляванага адной з груповак "Сірыйскай свабоднай арміі", паведамляе "Радио Свобода".

Гэтыя бамбаванні, якія адбыліся 30 верасня, сталі аднымі з першых пасля таго, як раніцай таго ж дня Савет Федэрацыі РФ дазволіў Уладзіміру Пуціну выкарыстанне расейскіх войскаў за мяжой. Выснову аб тым, што цэнтр Тэль-Бісы бамбілі менавіта ВПС Расеі, а не сірыйскае войска, зробленыя аўтарамі расследавання на падставе паведамлення сірыйскага дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва SANA. Пра гэты горад як пра адну з мэтаў удараў гаварылася і ў сюжэце расейскага тэлеканала "Расея".

Як сцвярджаецца ў расследаванні групы валанцёраў War In Ukraine (WIU), аб ударах па густанаселеным цэнтры горада можна меркаваць, параўнаўшы відэа бамбаванняў, апублікаваных на канале групоўкі "Джэйш-аль-Тавхід" (Jaish al-Tawhid), з агульнадаступнымі спадарожнікавымі ды іншымі здымкамі мясцовасці. "Джэйш-аль-Тавхід" - прадстаўнікі так званай "сярэдняй сірыйскай апазіцыі". У расследаванні падаюцца довады таго, што менавіта яна кантралявала Тэль-Бісу на момант нанясення авіяўдараў.

Параўнаўшы мясцовасць на відэазапісе і спадарожнікавыя здымкі Google, атрымалася вылічыць, куды былі скінутыя бомбы:

З кадравых відэазапісаў аўтары расследавання змаглі пацвердзіць, што Тэль-Бісаў на момант удару знаходзіўся менавіта пад кантролем групоўкі "Джэйш-аль-Тавхід" - пра гэта сведчыць эмблема групоўкі, размешчаная на адным з аўтамабіляў на відэа:

Падчас расследавання блогерам таксама атрымалася высветліць, які тып бомбаў ужываюць у Сірыі расейскія вайскоўцы - гэта аскепкава-фугасныя авіябомбы ОФАБ-250.

Бомбы ОФАБ-250, як вынікае з іх характарыстык, апублікаваных у інтэрнэце, з'яўляюцца некіравальнымі і не належаць да разраду высокадакладнай зброі, аб выкарыстанні якой у Сірыі кажуць прадстаўнікі Міністэрства абароны Расеі. Паводле заяў прадстаўнікоў сірыйскай апазіцыі, у выніку бамбаванняў Тэль-Бісы загінулі больш за 30 цывільных жыхароў, уключаючы жанчын і дзяцей. Прадстаўнікі расейскага камандавання адпрэчваюць гэтыя абвінавачванні і сцвярджаюць, што "выбіраюць мэты для нанясення удараў толькі ў адпаведнасці з атрыманымі выведвальнымі звесткамі і строга за межамі населеных пунктаў".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках