У Пінску прайшоў конкурс веланявест
3- 4.10.2015, 19:34
- 28,236
У суботу 3 кастрычніка ў Пінску выбіралі лепшую нявесту на ровары.
Конкурс пачаўся велапрабегам нявест. У суправаджэнні байкераў і экіпажаў ДАІ дзяўчыны па гістарычным цэнтры горада дабраліся да плошчы Леніна, на якой разгарнулася шоу, піша «Медыя-Палессе».
Гледачы і журы ацэньвалі створаны ўдзельніцамі вобраз нявест, сярод якіх былі дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах і класічных сукенках, спартоўкі, клаўнэса, ведзьма і, нават пераапрануты ў нявесту мужчына. Усе пінскія веланявесты атрымалі падарункі, а лепшыя тры ўдзельніцы былі ўзнагароджаныя больш істотнымі прызамі ад спонсараў.