19 красавiка 2024, Пятніца, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША перададуць Украіне новае абарончае ўзбраенне

1
ЗША перададуць Украіне новае абарончае ўзбраенне

Зброя ўключае ў сябе контрбатарэйныя станцыі вялікай далёкасці.

ЗША наважылі перадаць Украіне новыя ўзоры абарончага ўзбраення, заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка у інтэрв'ю ўкраінскім тэлеканалам, піша ZN.ua.

«Ён (Абама - рэд.) паведаміў мне, што падпісаў адпаведнае распараджэнне аб перадачы Украіне новых сродкаў узбраення, якія патрэбныя нам як паветра, бо гэта абарончая зброя, гэта контрбатарэйныя станцыі вялікі далёкасці, якія дазваляюць нам павысіць актыўнасць абарончых магчымасцяў украінскага войска», - сказаў Парашэнка.

ЗША не падаюць Украіне смяротную зброю. Аднак, як паведаміў в.а. кіраўніка Місіі Украіны пры NATO, Украіна папросіць смяротную зброю ў Захаду ў выпадку правалу Менскіх пагадненняў. Пасол Украіны ў ЗША Валерый Чалы распавёў, што Украіна атрымлівае зброю больш чым ад дзесяці краін Еўропы.

«Мы зброю атрымліваем, у тым ліку і смяротную, і ніхто суверэннай Украіне не можа гэтага забараніць. Іншая справа, што не прынята афішаваць пералік краін, але гэта больш за дзесятак дзяржаў толькі з Еўропы», - распавёў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках