29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марэк Буцька: Трэба ўзмацніць барацьбу з расейскай прапагандай у Беларусі

4
Марэк Буцька: Трэба ўзмацніць барацьбу з расейскай прапагандай у Беларусі
Марэк Буцька

Гэта з'яўляецца пытаннем бяспекі Польшчы.

Такую заяву ў інтэрв'ю Polskie radio зрабіў намеснік кіраўніка польскага фонду «Свабода і дэмакратыя», былы першы сакратар польскай амбасады ў Менску Марэк Буцька (пераклад - charter97.org).

- Мы павінны разумець, што сітуацыя змянілася, - падкрэсліў ён. - Цяпер гэта пытанне бяспекі Польшчы - тое, што адбываецца ў Беларусі, мае прамы ўплыў на бяспеку нашага рэгіёну і, перш за ўсё, на польскую. Калі Беларусь патрапіць у рукі Расеі - мы атрымаем расейскае войска на Бугу і расейскія вайсковыя базы каля нашай мяжы.

Гэта ўжо не жарт. Калі польскія палітыкі разумеюць, што гэта не тое ж самае, што і некалькі гадоў таму, што ёсць непасрэдная пагроза нашым інтарэсам, то на адпор расейскай прапагандзе павінна быць накіравана больш сродкаў - таму што ў гэты момант яна кіруе свядомасцю беларусаў. Перш за ўсё, мы павінны лепш фінансаваць СМІ. Без грошай нічога не атрымаецца тут зрабіць. А гаворка ідзе пра бяспеку Польшчы, і мы павінны інвеставаць па максімуму.

Трэба таксама прыняць да ўвагі тое, што адбываецца цяпер з беларускім грамадствам. Падзеі ў Беларусі і ва Украіне варта разглядаць разам у святле польскай замежнай палітыкі. Там ёсць аналагічныя пагрозы, і аналагічнае жаданне элітаў у абедзвюх краінах абараніць сваю дзяржаўнасць.

Калі мы рыхтуем праграмы для Усходу - у тым ліку і медыйныя - яны павінны распрацоўвацца адначасова з улікам і Украіны, і Беларусі. Тое ж самае тычыцца і маладзёжных абменаў, супрацоўніцтва дэмакратычных моладзевых арганізацый. У гэта мы павінны інвеставаць «пакетам» - і ва Украіну, і ў Беларусь.

На палітыцы ў дачыненні да Беларусі ўжо спатыкнуліся і Польшча, і Швецыя ў 2010 годзе, а раней - ЗША, Нямеччына і Еўразвяз. У Захаду ёсць багаты «траўматычны» досвед - напрыклад, калі Лукашэнка не выконвае абяцанні або падчас больш ліберальнай палітыкі Захаду саджае людзей у турмы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках