20 красавiка 2024, Субота, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На расейскім канале паказалі прагноз надвор'я для «ўдалага» бамбавання ў Сірыі

15
На расейскім канале паказалі прагноз надвор'я для «ўдалага» бамбавання ў Сірыі

На прапагандысцкім тэлеканале «Расея 24» выйшаў прагноз надвор'я, у якім вядоўца распавяла аб спрыяльных умовах надвор'я для бамбавання РФ у Сірыі.

Так, тэлевядоўца сцвярджае, што Расея абрала ўдалы час для бамбавання, бо кастрычнік у Сірыі - спрыяльны месяц для палётаў авіяцыі.

Адзначаецца, што ў Сірыі ў кастрычніку толькі адзін раз назіраліся моцныя парывы ветру да 15 метраў у секунду, а дажджы бываюць раз у 10 дзён. Але яны не перашкодзяць расейскім самалётам скідаць бомбы, адзначае вядучая прагнозу надвор'я, паведамляе УНІАН.

Раней брытанскі прэм'ер-міністр Дэвід Кэмеран назваў расейскую вайсковую кампанію ў Сірыі «жудаснай памылкай». Са слоў брытанскага прэм'ера, расейскія ВПС у асноўным наносяць удары па тэрыторыі, якая знаходзіцца пад кантролем не баевікоў «Ісламскай дзяржавы», а ўмеранай апазіцыі.

«Яны падтрымліваюць мясніка Асада, што з'яўляецца жахлівай памылкай - для іх і для ўсяго свету. Гэта толькі павялічыць нестабільнасць у рэгіёне», - сказаў Дэвід Кэмеран.

Масква намагае, што ўсе пабітыя ў Сірыі мэты маюць дачыненне да «ісламскай дзяржавы», і адмаўляе, што ад дзеянняў расейскай авіяцыі гінуць мірныя жыхары.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках