19 красавiка 2024, Пятніца, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Луцэнка: Вырадкі з аўтаматамі не могуць удзельнічаць у выбарах

3
Юрый Луцэнка: Вырадкі з аўтаматамі не могуць удзельнічаць у выбарах
Юрый Луцэнка

Закон, паводле якога павінны адбыцца выбары на акупаваных тэрыторыях Данбаса, павінен з'явіцца да канца года.

Пра гэта заявіў лідар фракцыі «Блок Пятра Парашэнкі» Юрый Луцэнка, распавядаючы пра закон аб мясцовых выбарах на акупаваных тэрыторыях, які павінен быць прыняты парламентам. «(Законапраект) павінен з'явіцца да канца года», - сказаў ён.

Луцэнка нагадаў, што падчас перамоў у Парыжы ў пятніцу прэзідэнты зафіксавалі, што мясцовыя выбары на акупаваных тэрыторыях павінны прайсці паводле ўкраінскага заканадаўствам пасля спецыяльнага закона і павінны праводзіцца не менш чым праз 90 дзён пасля яго ўваходжання ў дзеянне, піша «Украінская праўда».

«Чаму закон трэба прымаць? Мы павінны забяспечыць удзел у гэтых выбарах больш за мільён часова перамешчаных асоб. У звычайным законе аб мясцовых выбарах такая магчымасць не прадугледжаная. У звычайным законе аб выбарах не прадугледжаная абавязковасць удзелу ўкраінскіх СМІ, бо такой праблемы не ўзнікала», - растлумачыў Луцэнка.

«Мы павінны прыняць закон, які гарантуе асвятленне ўкраінскімі СМІ на гэтых тэрыторыях, удзел украінскіх партый на гэтых тэрыторыях, фармаванне выбарчых камісій праз украінскі ЦВК і прадстаўнікамі ўкраінскіх партый, магчымасць галасавання перасяленцаў па цяперашнім месцы жыхарства і вывад расейскіх акупацыйных войскаў, раззбраенне баевікоў», - падкрэсліў Луцэнка.

Ён таксама нагадаў, што закон аб амністыі не прадугледжвае яе для тых, хто мае дачыненне да забойстваў і катаванняў. «Такім чынам ні «Матарола», ні «Гіві» (расейскія найміты, верхаводы баевікоў), ні іншыя вырадкі з аўтаматамі не могуць удзельнічаць не толькі ў выбарах, але і ў жыцці Данбаса», - адзначыў Луцэнка.

Адказваючы на ўдакладняючае пытанне, ці зможа ўдзельнічаць у мясцовых выбарах цяперашняе кіраўніцтва акупаваных тэрыторый, Луцэнка сказаў: «Я думаю, што спадар Захарчанка, які арганізаваў дзяржаўны пераварот, і даваў загады страляць ва ўкраінскіх грамадзян, не толькі не можа ўдзельнічаць у выбарах, але павінен паўстаць перад адмысловым судом».

Як вядома, падчас нармандскіх перамоў прэзідэнтаў Украіны, Нямеччыны, Францыі і Расеі было заяўлена пра немагчымасць правядзення баевікамі выбараў 18 кастрычніка і 1 лістапада. Затое было ўзгоднена, што выбары на акупаваных тэрыторыях павінны адбыцца паводле ўкраінскага заканадаўства.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках