18 красавiка 2024, Чацвер, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авіяцыя Расеі ў Сірыі пашкодзіла антычны «мёртвы горад»

3

Прадстаўнікі сірыйскай апазіцыі абвінавацілі Расею ў нанясенні шкоды антычнаму «мёртвага гораду» ў пасёлку Серджыла.

Прадстаўнікі вядучага аб'яднання сірыйскіх апазіцыйных сіл, Сірыйскай нацыянальнай кааліцыі, заяўляюць, што падчас вядзення паветраных удараў у Сірыі расейская авіяцыя пашкодзіла старажытны пасёлак, унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Яны заклікаюць ЮНЕСКА асудзіць паветраныя ўдары Расеі і абараніць археалагічную спадчыну ў Сірыі, паведамляе «Радыё Свабода».

Блізу 40 пасёлкаў, згрупаваныя у восем археалагічных паркаў, размешчаныя на паўночным захадзе Сірыі, даюць уяўленне аб сельскім жыцці ў перыяд позняй антычнасці і цягам візантыйскага перыяду. У гэтых кінутых больш за тысячу гадоў таму паселішчах, якія называюць «мёртвымі гарадамі», добра захаваліся жылыя будынкі, паганскія храмы, хрысціянскія цэрквы, вадазборныя цыстэрны або лазні. У 2011 годзе гэтыя сірыйскія вёскі былі ўключаныя ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Раней бамбавікі РФ нанеслі некалькі авіяўдараў па пазіцыях баевікоў тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» ў ваколіцах захопленага джыхадзістамі антычнага горада Пальміра ў цэнтральнай Сірыі. Пра гэта паведаміла Reuters са спасылкай на паведамленні дзяржаўных сірыйскіх тэлеканалаў. У той жа час у Міністэрстве абароны Расеі зняпраўдзілі паведамленні аб правядзенні расейскімі самалётамі удараў па сірыйскім горадзе Пальміра.

Нагадаем, 30 верасня Расея, заявіўшы аб пачатку «барацьбы з тэрарыстамі Ісламскай дзяржавы», пачала бамбаваць пазіцыі ўмераных паўстанцаў, якія супрацьстаяць стаўленіку Крамля ў Сірыі прэзідэнту Башару Асаду.

4 кастрычніка джыхадзісты ІД узарвалі ў Пальміры Трыумфальную арку эпохі Старажытнага Рыма. Раней тэрарысты знішчылі ў Пальміры руіны двух храмаў, якія ўваходзілі ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. 27 чэрвеня была разбураная статуя Льва аль-Лата, 4 верасня ўзарваны тры пахавальныя вежы, узведзеныя ў перыяд з 103 да 44 год да н.э., а 1 верасня ў ААН пацвердзілі дадзеныя пра тое, што тэрарысты знішчылі храм Бэла і разбурылі Баал- Шамін. Радыкалы таксама пакаралі смерцю на цэнтральнай плошчы Пальміры 81-гадовага галоўнага ахоўніка антычнага комплексу Халеда Асаада. Да захопу тэрыторыі ІД горад штогод наведвалі больш за 150 тысяч турыстаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках