20 красавiка 2024, Субота, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На дне Сожа ў Гомелі знайшлі авіяцыйную бомбу

1
На дне Сожа ў Гомелі знайшлі авіяцыйную бомбу

Нямецкую авіяцыйную бомбу часоў Вялікай Айчыннай вайны выявілі на дне ракі Сож паблізу цэнтральнага пляжу ў Гомелі.

Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Набой вагай 50 кг быў знойдзены падчас трэніровачных апусканняў супрацоўнікаў Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах. Аб сваёй знаходцы вадалазы паведамілі ў Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Беларусі і міліцыю, а таксама ўсталявалі папераджальныя буі і забяспечылі ахову тэрыторыі.

Авіяцыйную бомбу вывезла і абясшкодзіла сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці 5525. Пацярпелых няма.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках