19 красавiка 2024, Пятніца, 10:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта Brent падаражэла да $53

4
Нафта Brent падаражэла да $53

Кошт нафты маркі Brent упершыню з 31 ліпеня 2015 г падняўся вышэй за $53 за барэль.

На максімуме кошт ф'ючэрсаў на Brent з пастаўкай у лістападзе 2015 дасягнуў адзнакі $53,01, што на 2,1% вышэй за ўзровень закрыцця ўчорашніх таргоў, піша РБК.

Сённяшні скачок нафтавых катыровак прывёў да падвышэння курсу расейскага рубля. Курс даляра да рубля на Маскоўскай біржы сёння ўпершыню з канца ліпеня апусціўся ніжэй за 62 рублі, дасягнуўшы на мінімуме адзнакі 61,88 руб, што на 1,45 руб ніжэй за ўзровень учорашняга закрыцця. У папярэдні раз ніжэй за 62 рублі кошт даляра апускаўся 31 ліпеня 2015 года.

Курс еўра да расейскага рубля таксама знізіўся больш чым на рубель, апусціўшыся да 69,685 рубля, што на 1,584 рубля ніжэй за ўзровень закрыцця ўчорашніх таргоў. Так танна еўра не каштаваў з 31 жніўня 2015 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках