П'яны аўтаслесар скраў аўто кліента
2- 7.10.2015, 17:27
- 13,900
Згоншчыка затрымаў экіпаж ДАІ.
25-гадовы аўтаслесар адной з менскіх станцый тэхабслугоўвання катаўся па Менску на чужым аўтамабілі «Фольксваген Джэта», будучы нецвярозым. Інфармацыя пра гэта паступіла ў ДАІ, і неўзабаве яго затрымалі ў раёне вуліцы Убарэвіча ў дварах жылых дамоў.
Як высветлілася, хлопец выпіў лішняга і пастанавіў скарыстацца для развязання асабістых пытанняў аўтамабілем кліента, які прыгналі на станцыю, паведамляе ГУУС.
Распачатая крымінальная справа паводле часткі 2 артыкула 214 («Згон транспартнага сродку або маламернага воднага судна») Крымінальнага кодэкса РБ.
Маладзён ужо неаднаразова быў судзімы за парушэнне правілаў дарожнага руху.